Палажэнні WCA 2014

Версія: 1 Студзеня 2014
[wca-regulations-translations:68d19f4]

Заўвагі

Пераклад

Гэта не афіцыйныя Палажэнні WCA, а вольны пераклад. У выпадку ўзнікнення сумненняў варта звяртацца да арыгінальных Палажэнняў. У перакладзе магчымыя памылкі! Пытанні і заўвагі адносна перакладу адпраўляйце па электроннай пошце на tolyan92@list.ru.

Некаторыя тэрміны былі наўмысна не перакладзены, таму што ў беларускай мове няма адпаведных слоў, нават на беларускіх спаборніцтвах выкарыстоўваюцца ангельскія назвы. Да іх ставяцца: скрамблер (чалавек, які змешвае галаваломкі), Square-1, Clock (назвы галаваломак), і г. д.

Пераклад ажыццяўляў: Анатоль Калінін. Рэдакцыя: Ілля Цярэшка

WCA Палажэнні і Дапаўненні да Палажэнняў WCA

Правілы WCA змяшчаюць поўны набор правілаў, якія распаўсюджваюцца на ўсе афіцыйныя спаборніцтвы, санкцыянаваныя Сусветнай Асацыяцыяй Кубіка. (World Cube Association). Палажэнні можна разглядаць як скончаны дакумент, але Дапаўненні да Палажэнняў утрымліваюць дадатковыя тлумачэнні.

Фармулёўка

Каб Палажэнні было лягчэй чытаць, мы выкарыстоўваем «ён», дзе чытач павінен мець на ўвазе: «ён ці яна».
Выкарыстанне слоў «павінен», «не павінен», «варта», «не варта» і «можа» адпавядае RFC 2119.

Інфармацыя ў Інтэрнэце

Сайт Сусветнай Асацыяцыі Кубіка: www.worldcubeassociation.org
Арыгінальная крыніца Палажэнняў WCA: www.worldcubeassociation.org/regulations
Палажэнні WCA ў фармаце PDF

Крыніца

Распрацоўка палажэнняў WCA і Дапаўненняў да Палажэнняў WCA з'яўляецца адкрытай для грамадскасці на GitHub.

Кантактная інфармацыя

Для пытанняў і зваротнай сувязі, калі ласка, звяжыцеся з Камітэтам Палажэнняў WCA (WRC).

Змест

Заўвага: так як пры выдаленні Артыкулаў ці Правілаў Палажэнні не перанумароўваюцца, могуць быць разрывы ў нумарацыі.

Артыкул 1: Афіцыйныя асобы

Артыкул 2: Удзельнікі

Артыкул 3: Галаваломкі

Артыкул 4: Перамешванне галаваломак

Артыкул 5: Дэфекты галаваломак

Артыкул 7: Навакольнае асяроддзе

Артыкул 8: Спаборніцтвы

Артыкул 9: Дысцыпліны

Артыкул 10: Сабраны стан

Артыкул 11: Здарэнні

Артыкул 12: Абазначэнні

Артыкул А: Рашэнне на хуткасць

Артыкул B: Рашэнне з завязанымі вачыма

Артыкул C: Рашэнне адной рукой

Артыкул D: Рашэнне нагамі

Артыкул E: Рашэнне на найменшую колькасць хадоў

Артыкул F: Рашэнне Clock

Артыкул Н: Мульты-блайнд (рашэнне некалькіх кубоў усляпую)

Артыкул Z: Дадатковыя Палажэнні

Каманда арганізатараў можа ўводзіць дадатковыя палажэнні, каб палегчыць правядзенне спаборніцтваў. Савет WCA павінны ўхваліць любыя дадатковыя палажэнні для канкурэнцыі.

Cookies help us deliver our services. By using our services, you agree to our use of cookies.